FANDOM


ArticleRating дадае ў артыкулы модуль ацэнкі і дазваляе весткі для іх рэйтынг.

Увага! Пры пераходзе на старонку Даследаванняў рэйтынгу можа паказваць абмылу — не зважайце і дачакайцеся загрузкі старонкі.

Усталёўка

Як гэта працуе

Скрыпт загружае і захоўвае выстаўленыя ацэнкі з дапамогай сховішча на старонцы Модуль:Rating-storage на вікі, улічваючы кожную ацэнку, пакінутую зарэгістраванымі і незарэгістраванымі ўдзельнікамі.

Налада

Опцыі

Зменная window.ArticleRating мае наступныя наладжвальныя параметры:

Опцыя Апісанне Тып дадзеных Значэнне па змаўчанні
title Змяняе назва модуля Тэкст
'Ацаніць гэты артыкул'
values Змяняе значэнні рэйтынгу Трохі тэкставых значэнняў
['Горшая', 'Дрэнная', 'Звычайная', 'Добрая', 'Выдатная']
starSize Змяняе шырыню і вышыню зорачак адпаведна Некалькі лікаў
[24, 24]
starColor Змяняе колеры зафарбаваных і незафарбаваных зорачак адпаведна Колер
['#828282', '#19d600']
starStroke Змяняе колер абводкі зорачак Колер
'#000'

Як наладзіць

Каб скарыстаць вышэйзгаданыя наладжвальныя параметры, дадайце наступны код у на старонку з лакальным JS вашай вікі і змяніце значэнні ў адпаведнасці з вашымі патрэбамі:

window.ArticleRating = {
    title: 'Гэй, зацані гэты артыкул!',
    values: ['Глупства', 'Так сабе', 'Пойдзе', 'Нормік', 'Афігенна'],
    starSize: [20, 20],
    starColor: ['#ccc', '#ffba01'],
    starStroke: '#000'
}

Асабістая нататка

Калі вы хаціце адключыць гэты модуль, дадайце наступны код у ваш асабісты JS:

window.ArticleRatingLoaded = true;

Нататкі

  • Праз асаблівасці працы скрыпту ацэнкі на старонцы Адмысловае:RecentChanges могуць забіць яе вялікай колькасцю запісаў. Каб схаваць іх, выключыце прастору імёнаў «Модуль» з выпаднога спіса прастор імёнаў СП ці дадайце ў канец URL-адрасы старонкі ?namespace=828&invert=1.
  • Пасля таго, як вы ацэніце артыкул, вы не зможаце ацаніць ізноў, пакуль не перазагрузіце старонку. Гэта павінна зменшыць ровень надужыцця і перагрузкі старонкі Адмысловае:RecentChanges.

Планы

Модуль
Дадаць опцыю адключэння модуля на некаторых артыкулах.
Даследаванні
Дадаць функцыю падзелу на старонкі.

Часопіс змен

v2.0 - 19 чэрвеня 2019
KhangND: Новая старонка Даследаванняў (Адмысловае:ArticleRating).
v1.3 - 17 чэрвеня 2019
KhangND: Палепшаны інтэрфейс, дэталізацыя рэйтынгу.
v1.2 - 10 чэрвеня 2019
KhangND: Дазволена ацэньванне ананімам, нязначныя выпраўленні.
v1.1 - 4 чэрвеня 2019
KhangND: Асноўныя паляпшэнні.
v1.0 - 3 чэрвені 2019
KhangND: Першая версія.
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.

Fandom may earn an affiliate commission on sales made from links on this page.

Stream the best stories.

Fandom may earn an affiliate commission on sales made from links on this page.

Get Disney+