FANDOM


Гэты скрыпт толькі для АСАБІСТАГА выкарыстання!

Вы можаце ўсталяваць гэты скрыпт для сябе, але яго забаронена выкарыстоўваць на ўсёй вікі (г. зн. у MediaWiki:Common.js ці MediaWiki:Wikia.js), так як гэта будзе парушаць Умовы Выкарыстання ФЭНДОМА.
(Глядзіце палітыку адаптацыі)

CSSForTheColorBlind — гэта асабісты CSS, закліканы дапамагчы ўдзельнікам з колеравай слепасцю без праблем бачыць і адрозніваць вялікую частку элементаў на шматлікіх вікі. Гэта дазволіць вырашыць праблему ўспрымання тэксту на вікі з цёмным фонам — фонам, на якім многія людзі з колеравай слепасцю не могуць бачыць з лёгкасцю.

Варта адзначыць, што дадзены код не прызначаны для змены афармлення вікі на «прыгажэйшае», а, хутчэй, на такое, у якім колеравая палітра падрэзана да высокакантраснага адлюстравання большасці элементаў.

Пакольку гэта толькі персанальны CSS, ён змяняе многія элементы, якія традыцыйна не дапушчаецца змяняць палітыкай налад Фэндома.

Ён падзелены на дзве частцы:

  • У верхняй частцы: налада элементаў у DOM кожнай вікі
  • У ніжняй частцы: змены ў некаторых пэўных элементах вікі

Меркаванае выкарыстанне

У залежнасці ад вікі, якія наведваюць удзельнікі з колеравай слепасцю, яны змогуць скарыстаць гэты код і скарыстаць яго наўпроста ў сваім асабістым CSS без значных змен. Іншыя могуць зрабіць змены. У кожным разе асноўная мэта кода — служыць свайго роду шаблонам, дазваляючы ўдзельнікам з колеравай слепасцю падладжваць афармленне ў залежнасці ад іх уласных пераваг. Ён не павінен быць свайго роду «чароўнай куляй», якая фіксуе ўсё для ўсіх.

Па сваёй ісце, яго самая вялікая карыснасць можа складацца ў простым вызначэнні ключавых элементаў CSS, якія карыстачы змогуць змяніць, каб палегчыць успрыманне каляровых неадрозных элементаў.

Усталёўка

Вы можаце ўсталяваць гэты CSS для сябе, абапіраючыся на інструкцыі ніжэй, але помніце, што вы не можаце усталяваць яго на вікі.

Часопіс абнаўленняў

Дата Апісанне
9 лютага 2018 Першая версія. Пераканаўшыся ва ўхвале ўдзельніка з колеравай слепасцю, код быў выпушчаны тут, і спасылка на яго з'явілася на адпаведнай старонцы даведкі.
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.

Fandom may earn an affiliate commission on sales made from links on this page.

Stream the best stories.

Fandom may earn an affiliate commission on sales made from links on this page.

Get Disney+