Fandom Developers Wiki

API Абмеркаванняў афіцыйна не падтрымваецца. API можа змяніцца ў кожны момант, што можа прывесці да парушэнняў у працы скрыпту.

DiscussionsRC — гэта скрыпт у стылі Нядаўніх змяненняў, створаны як старонка для агляду нядаўніх паведамленняў і адказаў на вікі з улучанымі Абмеркаваннямі. Гэты скрыпт створаны як альтэрнатыва DiscussionsFeed з наступнымі функцыямі:

  • Прагляд паведамленняў і адказаў, не пакідаючы бягучай старонкі
  • Каляровыя квадраты, што адрозніваюць паведамленні і адказы, і адказы паказваюць выточны загаловак паведамлення
  • Абмежаваная падтрымка некалькіх вікі на адным канале
  • Паведамленні падзяляюцца па днях па катэгорыях

Ўстаноўка[]

Выкарыстанне[]

Каб змесцаваць стужку Абмеркаванняў на старонцы, устаўце <div id="discrc" data-wiki="wikiname"></div> у рэжыме выточнага кода, дзе wikiname — гэта частка URL-адрасы до .fandom.com (для clashofclans.fandom.com гэта будзе clashofclans). Калі вы хочаце прагледзець некалькі стужак Абмеркаванняў на адной старонцы, вы можаце дадаць некалькі паддаменаў вікі ў параметр data-wiki, прыкладам:

Планы[]

Не саромейцеся дапамагаць нам з імі, калі хочаце!

  • Першачарговыя
    • Паказваць інфармацыю пра выяву/апытанні у апісанні змен (шматкаляровыя палі)
    • Паказваць выявы і апытанні ў рэжыме перадпрагляду (усплывальнае акно)
    • Калі паведамленні ці каментары выдалены, пазначаць іх як выдаленыя
    • Стварыць інтэрфейс для справаздач ці фільтравання змесціва
  • Сярэдняга прыярытэту
    • Паказваць лагатыпы вікі заміж імя сервера ў /multi
    • Паказваць паведамленні ўдзельніка ў перадпраглядзе заміж перанакіравання на /u/xxxxx
    • Скарыстаць кружок загрузкі, калі з'яўляецца зводка
    • Змесцаваць кнопку ўнізе для падгрузкі паведамленняў, каб загружаць больш 100 запісаў
    • i18n (пераклад інтэрфейсу)
  • Нізкага прыярытэту
    • Убудаваць магчымасць ацаняць пасты і дадаваць паведамленні ў перадпраглядзе
    • Дадаць аўтаабнаўленне стужкі