Fandom Developers Wiki
Advertisement

MainHeader

Сардэчна запрашаем!

Вы трапілі на Fandom Developers Wiki, але не саромейцеся зваць нас Dev Wiki!

Мы — асноўнае месца на Фэндоме для людзей, якія хочуць глыбока пагрузіцца ў напісаньне скрыптоў. Калі вы зацікаўлены ў вывучэньні нашага сховішча кода ці пошуку новай функцыі для вашай вікі, у нас, напэўна, ёсьць старонка ці дзьве, якія вы захочаце прачытаць. І ў нас ёсьць шмат дасьведчаных удзельнікаў, якія заўсёды гатовы падаць руку дапамогі.

Выдаткуйце некалькі хвілінаў, каб агледзець нашу загалоўную старонку. Мы думаем, вы знойдзеце тут нешта, што дапаможа вам зрабіць вашу частку Фэндома ледзь больш за вашу ўласную — крыху «халаднавацей».

Выходзім за рамкі JavaScript

Вы можаце падумаць, што Dev Wiki — гэта простае месца, дзе часткі JavaScript захоўваюцца так, што ўсе вікі на Фэндоме могуць скарыстаць іх.

Але мы робім значна больш.

Мы падаём карысны агляд кода нашым калегам-распрацоўнікам Dev Wiki. (нам абмылы падабаюцца не больш, чым вам) Мы прапануем паслугі перакладу для кода, які вы знойдзеце тут. Мы паскараем будучыню, прапануючы навейшыя спосабы зірнуць на даўнія праблемы з напісаньнем кодаў і што падаецца карысную трэнэравальную пляцоўку для многіх самаахвотнікаў, якія працягваюць браць удзел у нашай Праграме распрацоўнікаў-валаньцёраў.

Калі вас зусім цікавіць што ў Фэндома ўсярэдзіне, пераходзьце направа й пачынайце рэдагаваньне — нават калі вы проста зьбіраецеся задаць шмат пытаньняў!

Што нам падабаецца

У той час, як мы робім шмат рэчаў тут, магчыма, ёсьць тры рэчы, у прыватнасьці, зь якімі ва ўдзельнікаў Фэндома найчасьцёў асацыюецца Dev Wiki.

JavaScript

Калі вы хочаце запытаць стварэньне новай JS-функцыі ці шукаеце існую, каб дадаць на вашу вікі, мы вас накрылі.

CSS

Як ляпіць з дапамогай CSS? Мы вас накрылі.

Lua

Our users have made a ton of Lua modules for you to use when creating powerful templates.


Што трэба помніць

Засвойце пары правіл, калі кадуеце на Фэндоме.

Сфэра ўжываньня

І CSS, і JS могуць быць як пэрсанальнымі, гэтак і агульнымі. Асабісты код — гэта той код, які ўплывае толькі на ваш уліковы запіс. Агульны код шырыцца на ўсю вікі, каб усе наведнікі ўбачылі яго эфэкт. У адпаведнасьці з палітыкай налад Фэндома не ўвесь код дазволены для ўсяго сайта, тады як вы можаце рабіць усе, што хочаце, з дапамогай асабістага кода.

Дакумэнтацыя па MediaWiki

Ці ведаеце вы, што ў базавага праграмнага забесьпячэньня MediaWiki ёсьць дакумэнтацыя? Не саромейцеся, калі вы гэтага ня ведаеце! Заміж гэтага прачытайце уводзіны на сайце MediaWiki.org!
Advertisement