Fandom Developers Wiki
Advertisement

Medals — скрыпт для выкарыстання на ўсёй вікі, які дазваляе адміністратарам ігнараваць стандартнае пашырэнне «Дасягненні» і рабіць свае дасягненні і ўзнагароджваць імі удзельнікаў, што дазволіць пазбавіцца ад злоўжывання рэдагаваннем, таго, што адбываецца пры выкарыстанні стандартнага пашырэння.

Выкарыстанне

Medal script settings

Акно налад

Усе налады скрыпту знаходзяцца асобна ад файла скрыпту, на сваёй старонцы — Project:Medals, што дазваляе ўдзельнікам ўносіць змены без праходжання праверкі JavaScript. Пераканайцеся, што вы абаранілі гэтую старонку так, каб яе маглі рэдагаваць толькі адміністратары! Акрамя таго, у скрыпце можна выкарыстоўваць спасылкі на малюнкі толькі з сервераў малюнкаў Фэндома, такіх як 'images' або 'vignette'.

Імпартаваўшы скрыпт пры дапамозе старонкі MediaWiki:Common.js, перайдзіце на старонку Project:Medals, якая будзе прапаноўваць вам стварыць старонку налад. Пасля гэтага, вы зможаце рэдагаваць яго з дапамогай спецыяльнага вокны.

Акно мае 3 ўкладкі з наладамі: Main, Users і Medals. Ніжэй дадзены тлумачэнні па запаўненні самых складаных ўкладак — Main і Users:

  • Main
    1. Module title — загаловак модуля з медалямі.
    2. Expand button — калі ўдзельнік мае больш, чым 12 медалёў, вы ўбачыце спецыяльную кнопку. Націснуўшы на яе, вы ўбачыце поўны спіс яго/яе медалёў. Гэтая кнопка павінна мець сваю назву, ці не так? :)
    3. Medal count — апісанне, якое будзе з'яўляцца пры навядзенні на раздзел з колькасцю раз атрымання ўзнагароды.
    4. Medal info page — калі ў вас ёсць адмысловая старонка, якая змяшчае ўсю інфармацыю аб медалях, запоўніце гэта поле, і ўдзельнік ўбачыць адмысловую кнопку для атрымання інфармацыі.
    5. Medal info title — тое ж самае, што і з полем 'Expand button'.
    6. Border left — малюнак, якой будзе знаходзіцца ў левым верхнім куце модуля. Калі не хочаце яго выкарыстоўваць — пакіньце поле пустым.
    7. Border right — малюнак, якое будзе знаходзіцца ў левым верхнім куце модуля.
  • Users
    1. Add user form — кнопка, пасля націску на якую будзе дададзеная новая форма ўдзельніка.
    2. Пустая вобласць — сюды трэба дадаць імя ўдзельніка.
    3. Значок кошыка — проста выдаліць гэтую форму.
    4. Medals — кнопка, пасля націску на якую адкрыецца/зачыніцца раздзел з усімі медалямі. Каля кожнай назвы медалі знаходзіцца вобласць, у якую можна дадаць колькасць раз атрымання ўзнагароды.

Класы скрыпту

Для змены афармлення скрыпту удзельнік можа выкарыстоўваць наступныя класы:

  1. RewardModule — модуль з медалямі;
  2. RewardImage — блок з выявамі медалёў;
  3. RewardCount — блок у малюнку з колькасцю раз атрымання ўзнагароды;
  4. badgetooltip — ўсплывалая падказка;
  5. badgetooltiparrow — стрэлка над падказкай;

Вядомыя праблемы

Пасля ўстаноўкі скрыпту яго дадзеныя знаходзяцца асобна ад старонкі скрыпту, што можа выклікаць некаторыя праблемы з кэшам старонкі. Дадайце ?action=purge у канец URL або выкарыстоўвайце кнопку «Абнавіць», каб выправіць гэта.

Advertisement