FANDOM


UnifiedControlPanel падае набор перамыкачоў для хуткага кіравання некаторымі функцыямі рухавічка (пераключэнне мовы, прагляд выточнага кода і да т. п.).

Усталёўка

Выкарыстанне

Усталюйце патрэбныя сцяжкі; запоўніце палі ўводу, калі трэба; націсніце кнопку запуску ці скасавання.
Па змаўчанні скрыпт прапануе наступныя опцыі:

raw
паказаць выточны код артыкула
render
паказаць адрэндэраны артыкул, але без стыляў і скрыптоў
credits
паказаць спіс рэдактараў артыкула
history
паказаць гісторыю змен артыкула
purge
калі не ведаеце, што гэта, то не скарыстайце; калі ведаеце, таксама не скарыстайце
debug
рэжым адладкі; гэта не тэставы рэжым, але ў тэставым рэжыме карысны
safemode
адключыць усе наладжвальныя (як карыстача, гэтак і сайта) скрыпты і стылі
use(site/user)(js/css)
адключыць выкарыстанне адпаведных скрыптоў і стыляў
uselang
скарыстаць мову; упішыце код мовы ў поле ўводу
useskin
скарыстаць скін; у дадзены момант даступны толькі адзін альтэрнатыўны скін (mercury/wikiamobile), які і ўсталяваны ў поле ўводу па змаўчанні
diff
паказаць розніцу версій; скарыстайце тэкставае поле, каб усталяваць параметры

Калі скрыпт выяўляе ў адрасе параметры пошуку (усё, што ідзе пасля знака ? у адрасе), ён дадасць знойдзеныя параметры на форму. Вынік можа атрымацца пацешным.

Наладжвальныя дзеянні

UnifiedControlPanel дазваляе дадаваць пэўныя карыстачом дзеяння. Пакрокавая інструкцыя:

  1. стварыць аб'ект для захоўвання канфігурацыі: (window.fng = window.fng || {}).ucp = window.fng.ucp || {};
  2. запоўніць масіў "moreactions" дзеяннямі:
fng.ucp.moreactions = (fng.ucp.moreactions || []).concat([<дзеянне1>, <дзеянне2>]);

Фармат дзеяння:

{
    id: ідэнтыфікатар дзеяння
    action: наўпростае дзеянне
    caption: тэкст подпісу
    title: тэкст усплывальнай падказкі
    hasInput: boolean; ці патрэбна поле ўводу
    inputSize: памер поля ўводу
    inputPh: плэйсхолдар палі ўводу
    inputVal: значэнне поля па змаўчанні
}

Можна таксама цалкам перазапісаць масіў дзеянняў, перавызначыўшы масіў actions.

Пераклад наладжвальных дзеянняў

Для наладжвальных дзеянняў можна дадаць пераклад тэксту і ўсплывальнай падказкі. Скрыпт скарыстае <ідэнтыфікатар дзеяння>label і <ідэнтыфікатар дзеяння>title у якасці перакладу адпаведных радкоў.

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.

Fandom may earn an affiliate commission on sales made from links on this page.

Stream the best stories.

Fandom may earn an affiliate commission on sales made from links on this page.

Get Disney+